Аб правядзенні установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства ў рамках «Архівы-школы»
24 красавіка 2025 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці правёў мерапрыемства «Маладосць – час выбару» ў рамках праекта «Архівы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №74 г.Гомеля».
Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў распавёў навучэнцам пра важнасць народнага адзінства і захавання гістарычнай памяці ў сучасным свеце, дзе ідзе ідэалагічная барацьба за розумы маладога пакалення. Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі робяцца спробы пераацэнкі і пераасэнсавання вынікаў перамогі над фашызмам. Захаваць памяць аб гістарычных падзеях Вялікай Айчыннай вайны магчыма толькі ведаючы гісторыю свайго краю, вывучаючы архіўныя дакументы, якія немагчыма перапісаць. Вялікая перамога была заваявана сумеснымі намаганнямі многіх народаў Савецкага Саюза, а беларускі народ, як ніякі іншы, адчуў на сабе ўсе жахі вайны.
Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка распавяла навучэнцам пра подзвіг франтавых аператараў, дзякуючы якім будучыя пакаленні маюць магчымасць убачыць дакументальныя кадры ваенных аперацый 1941-1945 года. Для прагляду навучэнцам быў прапанаваны дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі».
У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Камінтэрн» удзельнік Усебеларускага Народнага сходу Ірына Абрамчыкава. Яна распавяла вучням пра неабходнасць самавызначэння старшакласнікаў у прафесійнай галіне. Веданне патрабаванняў, якія тая ці іншая прафесія прад’яўляе да якасцях спецыяліста, веданне патрэбаў рынку працы і іншая інфармацыя дапаможа выпускнікам школ пры выбары прафесіі.
![]() |
1. Выступленне дырэктара архіва Ю.Шастапалава |
![]() |
2. М.Вашчанка распавядае аб ваенных аператарах |
![]() |
3. І.Абрамчыкава распавядае пра прафарыентацыі моладзі |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства |