Дзень памяці: урок патрыятызму ў сярэдняй школе №2 г.Рэчыцы
24 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе», праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» і Дня памяці, прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі, Рэчыцкі дзяржархіў правёў урок патрыятызму ў сярэдняй школе №2 г.Рэчыцы.
Тэма першай частцы ўрока – «Доктар Хлус – чалавек і вуліца». Рэчыцкія архівісты расказалі навучэнцам 8-9-х класаў аб фондаўтваральніку архіва – урачэ-хірургу, заслужанам урачэ БССР Парфірыі Мацвеевічы Хлусе, у гонар якога ў Рэчыцы названа вуліца. Было падрабязна расказана аб яго шляху ў грамадзянскую, савецка-фінскую і Вялікую Айчынную вайну, яго ўкладзе як врача ў Перамогу над фашызмам і ў сістэму аховы здароўя Беларусі. Увазе шкаляроў былі прадстаўлены дакументы П.М. Хлуса аб прысваенні званняў «Заслужаны ўрач БССР» і «Ганаровы грамадзянін г.Рэчыцы», газетныя публікацыі, пасведчанне аб заканчэнні медынстытута і інш.
Другая частка ўрока прайшла ў выглядзе кінасеанса. На ім юнай аўдыторыі паказваўся дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі і ілюстрыруючы Вялікую Айчынную вайну, пачынаючы з нападзення Германіі і заканчваючы бітвай за Берлін.
![]() |
![]() |
![]() |
1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №2 г.Рэчыцы аб заслужаным урачэ БССР Парфірыі Хлусе |
![]() |
4. Навучэнцы сярэдняй школы №2 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» |