Мерапрыемства з цыкла «Знаёмства з архівам» у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку
22 красавіка 2025 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку адбылося мерапрыемства з цыкла «Знаёмства з архівам», праведзенае па ініцыятыве Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з г.Полацка.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна расказала пра асноўныя напрамкі работы архіва, склад дакументаў, асаблівасці захоўвання і выкарыстання. Прадэманстравала, якім чынам забяспечваецца хуткі пошук архіўнага дакумента ў архівасховішчах сярод сотняў тысяч дакументаў.
Загадчык аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў Бярэзіна Вольга Аляксандраўна азнаёміла гасцей з адным з перспектыўных напрамкаў дзейнасці архіва – аблічбоўванне дакументаў.
Архівіст Семчанка Марыя Алегаўна правяла майстар-клас па рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
У ходзе агляднай экскурсіі па ўстанове архівісты адказалі на шматлікія пытанні экскурсаводаў.
У завяршэнні мерапрыемства для гасцей арганізавана дэманстрацыя фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |
Члены Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку |