Урок патрыятычнага выхавання «Размова аб вайне»

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», 17 красавіка 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для навучэнцаў Полацкага каледжа УА «ВДУ ім. П.М.Машэрава» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання «Размова аб вайне».

Заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч М.М. расказала навучэнцам аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны і месцах іх захоўвання, пазнаёміла з дзейнасцю Полацкай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. Пасля заканчэння мерапрыемства праведзена аглядная экскурсія па архіве.

На фота: Падчас уроку.