Генацыд беларускага народа па аўдыёвізуальных дакументах з архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
18 красавіка 2025 г. загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Джэнжэра прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя, архівы, грамадства». У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел ФДБОУ ВА «Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт», ФДБОУ ВА «Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя ім. В.М. Лебедзева», ФДГАУ ВА «Паўднёвы федэральны ўніверсітэт», РДУ «Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотадакументаў і гуказапісу Рэспублікі Казахстан», Нацыянальны архіў Узбекістана.
Аксана Міхайлаўна выступіла з дакладам «Генацыд беларускага народа па аўдыёвізуальных дакументах з архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў» у анлайн-фармаце.
У сваім дакладзе расказала аб расследаваннях фактаў генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння нашы краіны Расія і Беларусь свята шануюць памяць аб гераічных і трагічных падзеях мінулага, а спробы фальсіфікацыі і «перапісвання» гісторыі разбіваюцца аб гістарычных сведчаннях. Найперш імі з’яўляюцца архіўныя дакументы.
![]() |
1. Прэс-рэліз Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя, архівы, грамадства», БДАКФФД, 18.04.2025. |
![]() |
2. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра на анлайн-старонцы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя, архівы, грамадства», БДАКФФД, 18.04.2025. |
![]() |
3. Тэма прэзентацыі даклада загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра |