Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь навялі парадак на магіле былога дырэктара ЦДАКР А.М.Карпачова

Захоўванне гісторыка-дакументальнай спадчыны краіны – асноўная задача архівістаў Беларусі. Традыцыя беражлівых адносін да гісторыі як на макра-, так і на мікраўзроўні праяўляецца ў розных сферах дзейнасці работнікаў архіваў і выходзіць за рамкі проста прафесійнага навыку.

Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з павагай ставяцца і да багатай гісторыі сваёй установы. Добрай традыцыяй у апошнія гады стала падтрыманне ў належным стане месца пахавання былога дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, доктара гістарычных навук Афраіма (Яфрэма) Майсеевіча Карпачова.

У Год добраўпарадкавання, напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 17 красавіка 2025 года работнікі архіва навялі парадак на магіле А.М.Карпачова і ўсклалі кветкі.

На фота: Работнікі архіва ля магілы былога дырэктара ЦДАКР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А.М.Карпачова