Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Адказная за ідэалагічную працу ў архіве Таццяна Аўласава азнаёміла супрацоўнікаў з інфармацыяй па дадзенай тэме, якая суправаджалася прэзентацыяй.

Дырэктар архіва Васіль Марозаў прадставіў прысутным створаны да знамянальнай даты Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».

На фота: Фатаграфіі, зробленыя падчас мерапрыемства