Удзел Рэчыцкага дзяржархіва ў акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Штогод у рамках грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» грамадзяне Беларусі ўдзельнічаюць у пасадцы лясных дрэў. Не засталіся ўбаку ад яе і супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы. Сакратар П.А.Бандарэнка і архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства А.В.Сушынская прынялі ўдзел у пасадцы сосен і бяроз у Мілаградскім лясніцтве Рэчыцкага лясгаса, зрабіўшы свой унёсак у адраджэнне беларускага леса.
![]() |
1. Сакратар П.А.Бандарэнка і архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства А.В.Сушынская |
![]() |
2. Сакратар П.А.Бандарэнка ў час пасадкі леса |
![]() |
3. Архівіст А.В.Сушынская ў час пасадкі леса |