Гісторыя вызвалення г.Віцебска з паказам хроніка-дакументальнага фільма, падрыхтаванага БДАКФФД, была прадстаўлена супрацоўнікамі Дзяржархіва Віцебскай вобласці калектыву Дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»
У выніку Гарадоцкай аперацыі (13—31 снежня 1943 года) войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ахапілі віцебскі ўмацаваны раён з паўночнага захаду, перарэзалі чыгунку «Віцебск—Полацк» за Старым Сялом. З паўднёвага ўсходу войскі Заходняга фронту былі за 14 км ад Віцебска (па аршанскай аўтамабільнай дарозе).
Савецкія войскі пачалі рыхтавацца да вызвалення г.Віцебска.
Першая спроба вызваліць г.Віцебск была зроблена ў лютым – сакавіку 1944 г. І хоць яна не мела поспеху, але ўнесла значны ўклад у далейшую гісторыю вызвалення горада ад акупацыі. Вынікі Віцебскай наступальнай аперацыі (лютага-сакавіка 1944 г.) адыгралі фатальную ролю ў паслабленні нямецкіх частак. 3-я нямецкая танкавая армія вермахта, якая баранілася на віцебскім плацдарме, панесла вялікія страты і вымушана была ўвесці ў бой усе свае рэзервы. Паспяховае атражэнне савецкага наступу прывяло да з’яўлення ў нямецкага камандавання ўпэўненасці ў непераможнасці выбудаванай сістэмы абароны, што пацягнула за сабой непадрыхтаванасць вермахта да чэрвеньскага наступу савецкіх войскаў 1944 года.
Віцебска-Аршанская аперацыя (23-28 чэрвеня 1944 г.) з’яўлялася складовай часткай Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі (аперацыі «Баграціён»). Чырвоная Армія мела лікавую перавагу на зямлі і ў паветры. Паколькі Гітлер забараніў пакідаць Віцебск, то тры нямецкія дывізіі ўжо да вечара 24 чэрвеня апынуліся ў асяроддзі. А ў першай палове дня 26 чэрвеня 1944 г. рэшткі нямецкай дывізіі здаліся, і горад быў узяты. Капітан Мясаедаў паставіў чырвоны сцяг на Дом спецыялістаў (цяпер знаходзіцца на вуліцы Даватара). Яшчэ чатыры нямецкія дывізіі былі акружаны на паўднёвы захад ад Віцебска і здаліся пасля моцнага супраціўлення 26-27 чэрвеня.
Дваццаць трэцяга ліпеня 1944-га года быў праведзены парад партызан на Сянной плошчы.
Пра гэтыя падзеі расказала намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці падчас сустрэчы з калектывам Дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Падчас сустрэчы быў таксама паказаны хроніка-дакументальны фільм «Вызваленне Віцебска», падрыхтаваны БДАКФФД, і агучаная інфармацыя аб YouTube-канале «БДАКФФД».
![]() |
1. Спікер мерапрыемства – намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна выступае перад калектывам Дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» з паведамленнем аб гісторыі вызвалення г.Віцебска ад нацысцкай акупацыі. |
![]() |
2. У зале падчас мерапрыемства. |