У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя кніг, падрыхтаваных на аснове дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці

Увазе чытачоў былі прадстаўлены два выданні: «Яны кіравалі Сенненшчынай» (аўтары – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі і вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў) і зборнік навуковых артыкулаў «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі ў г.п. Бешанковічы і выдадзенага НАН Беларусі ў серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі».

Мерапрыемства праходзіла ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы».

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, краязнаўцы, чытачы бібліятэкі.

На фота: А.Бараноўскі (злева) і А.Юпатаў (справа) на прэзентацыі кніг