Кніжна-ілюстрацыйная выстава «Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася сумесная з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь кніжна-ілюстрацыйная выстава «Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы», прымеркаваная да Дня касманаўтыкі (12 красавіка), а таксама да яркай падзеі 2024 года – палёту першага касманаўта ў гісторыі суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай у складзе экіпажа «Саюз МС-254». Выстава знаёміць з важнымі адкрыццямі, адважнымі заваёўнікамі космасу і таямніцамі Сусвету.
Сярод шматлікіх праблем сучаснасці і будучыні найбольш папулярнай з’яўляецца праблема вывучэння і засваення космасу. На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў ХІХ – ХХІ стст. Сярод іх – копіі архіўных дакументаў, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, багаты ілюстрацыйны матэрыял (паштоўкі, альбомы, плакаты).
Шлях ў космас был пракладзен ў другой палове мінулага стагоддзя, але папярэднічала гэтаму напружаная і самаахвярная праца некалькіх пакаленняў вучоных, інжынераў, канструктараў, іншых спецыялістаў. Беларуская зямля багатая людзьмі, якія ў розны час рухалі наперад касмічную навуку і ўкаранялі яе дасягненні ў жыццё. Адзін з іх – Казімір Семяновіч, які першым выказаў і апісаў яшчэ ў XVII ст. ідэю шматступенчатай ракеты – прататыпа ракет, што выводзяць спадарожнікі і касмічныя караблі ў космас. На выставе экспануюцца: факсімільнае навуковае выданне «Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча» (2024) разам з тэарэтычнымі працамі Канстанціна Цыялкоўскага, рарытэтнае выданне прафесара Адольфа Гана «Практычны курс фiзiкі» (1864).
Таксама можна убачыць каталогі жывапісных твораў беларускага мастака, скульптара, этнографа, археолага, педагога, пісьменніка Язэпа Драздовіча, навукова-фантастычныя творы Аляксея Талстога, Мікалая Носава, Жуль Верна, Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, Рэя Брэдберы, Станіслава Лема і іншых.
Палёт Юрыя Гагарына, які назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю XX стагоддзя, раскрываецца ў навукова-папулярных выданнях, успамінах, нарысах навукоўцаў, відавочцаў, сваякоў касманаўта.
Нацыянальны архіў Рэспублiкi Беларусь прадставіў на выставе архіўныя дакументы: Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 чэрвеня 1967 г. аб ратыфікацыі Дагавора аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Месяц і іншыя нябесныя целы; Пастанову Савета Міністраў Беларускай ССР аб падпісанні Беларускай ССР Канвенцыі аб рэгістрацыі аб’ектаў, якія запускаюцца ў касмічную прастору, а таксама Пастанову Калегіі Дзяржтэлерадыё БССР, Калегіі Міністэрства асветы БССР, Сакратарыята ЦК ЛКСМБ, Праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі аб правядзенні тэлевізійных сустрэч піянераў школ, у якіх вучыліся касманаўты, якія прынялі ўдзел у самым працяглым у гісторыі чалавецтва касмічным палёце, і іншыя.
Дзякуючы намаганням многіх людзей, творчаму падыходу, веры ў сілу чалавечага розуму і вернасці мары аб заваяванні Сусвету, космас з кожным годам адкрывае нам усё больш сваіх таямніц.
![]() |
1. Афiша кніжна–ілюстрацыйнай выставы «Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы» |
![]() |
2. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі на выставе |
![]() |
3. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Шлях да зор. Беларускі след у космасе і ў касманаўтыцы» |