Аб удзеле ў рэспубліканскім суботніку працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна
12 красавіка 2025 года працоўны калектыў дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка. Прыбрана ўся прылеглая тэрыторыя архіва ад смецця, сухой травы і лісця, праведзена стрыжка кустоў, вымытыя ўсе поручні цэнтральнага ўваходу ва ўстанову. Архівісты НГАБ у г.Гродна прывялі ў парадак месца пахавання на могілках па вул. касманаўтаў у г.Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады.
Падчас выканання ўсіх відаў работ па ўборцы прылеглай тэрыторыі архіва выконваліся правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.
Сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаныя на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.
![]() |
1. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна перад пачаткам уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы. |
![]() |
2. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы (на першым плане дырэктар архіва Вянсковіч А.Б.). |
![]() |
3. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы. |
![]() |
4. Загадчык архівасховішчам Дубіцкая Н.Р. НГАБ у г.Гродна падчас ачысткі пліткі ад моху. |
![]() |
5. Рабочы НГАБ у г.Гродна Шкурат У.М. падчас стрыжкі кустоў. |
![]() |
6. Супрацоўнікі НГАБ ў г.Гродна падчас прывядзення ў парадак месца пахавання на могілках па вул. касманаўтаў у г.Гродна Каткова Аляксея Сяргеевіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага гістарычнага архіва за 1954-1986 гады. |