Урачысты сход у Цэнтральнай лабараторыі: «У адзінстве – наша сіла»
2 красавіка 2025 года у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся урачысты сход калектыву, прысвечаны Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі.
Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, звяртаючыся да супрацоўнікаў, падкрэсліў глыбокі сэнс гэтай памятнай даты: «Дзень адзінства – гэта не проста сімвал нашай агульнай гісторыі, але і моцная аснова для будучыні. На працягу стагоддзяў Беларусь і Расія разам адстойвалі свае каштоўнасці, культуру і суверэнітэт. Сёння, у умовах глабальных выклікаў, асабліва важна захоўваць і ўмацоўваць гэтае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах».
Намеснік дырэктара С.І.Мязга расказаў пра гісторыю стварэння і структуру органаў кіравання Саюзнай дзяржавы, адзначыўшы ключавыя напрамкі сумеснай працы: эканамічная інтэграцыя, культурны і навуковы абмен, сумесныя праекты ў галіне архіўнай справы і захавання гістарычнай спадчыны. «Наш агульны шлях – гэта не толькі палітыка і эканоміка, але і захаванне памяці, дакументаў, якія сведчаць пра нашу агульную гісторыю. Менавіта гэтай справе мы і аддаем сілы ў нашай лабараторыі», – дадаў ён.
Таксама на сходзе былі падведзены вынікі працы лабараторыі за 1 квартал 2025 года. Адзначана, што ўсе аддзелы паспяхова выканалі планавыя заданні па рэстаўрацыі, аблічбаванню, мікрафільміраванню і пераплёту архіўных дакументаў.
Завершаны запланаваныя работы па бягучым рамонце сістэмы аўтаматычнага рэгулявання ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў цеплавым пункце, што спрыяе больш эфектыўнаму выкарыстанню энергарэсурсаў і стварэнню камфортных умоў на працоўных месцах.
Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко падзякаваў супрацоўнікам за сумленную працу і пажадаў далейшых поспехаў.
«Толькі разам, у адзінстве і супрацоўніцтве, мы можам пераадольваць сучасныя выклікі», – падкрэслілася падчас мерапрыемства. Калектыў лабараторыі працягвае гэтую важную справу, уносячы ўласны ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны.
![]() |
1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (на заднім плане злева) і намеснік дырэктара С.І.Мязга (на заднім плане справа) выступаюць перад калектывам. |
![]() |
2. Калектыў лабараторыі на ўрачыстым сходзе. |