21 сакавіка 2025 г. у БелНДІДАС адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Хатыні

Адкрываючы сход, дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і недапушчальнасці паўтарэння падобных трагедый. Ён адзначыў, што падзеі ў Хатыні – гэта сімвал генацыду беларускага народа і напамін пра цану міру і свабоды.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С. Мішук падкрэсліў, што захаванне памяці аб Хатыні неабходна для таго, каб будучыя пакаленні ведалі праўду пра вайну, пра цану, якую заплаціў беларускі народ за свабоду і незалежнасць.

Адбыўся прагляд відэафільма пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» – святыні нацыянальнай памяці Беларусі.

Работнікі БелНДІДАС ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

 

1. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова, прымеркаванае да Дня памяці ахвяр Хатыні
2. Калектыў БелНДІДАС падчас агульнага сходу
3. З дакладам выступае намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук