Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у круглым стале «Ратуш да аздаблення мескай збудоўкі», прысвечаным 250-годдзю віцебскай Ратушы
Горад Віцебск атрымліваў Магдэбургскае права два разы. У 1597 годзе права на самакіраванне гораду дараваў Жыгімонт III Ваза. Але ўжо ў 1623 годзе прывілей забралі ў пакаранне гараджанам за забойства ўніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, які развязаў ганенні на праваслаўных вернікаў.
Ратушу разбурылі, а яе звон пераплавілі. Права на самакіраванне гораду вярнулі ў 1644 годзе.
Ратуша, якая сёння ўпрыгожвае горад, была пабудавана з цэглы ў 1775 годзе.
Гараджане ведалі год пабудовы, але вельмі доўга не была вядомая дакладная дата. У гэтым годзе гісторык, краязнаўца Людміла Хмяльніцкая апублікавала дакументы, якія распавядаюць аб тым, што кантракт з архітэктарамі на будаўніцтва Ратушы быў падпісаны 16 сакавіка 1775 года.
Будова ўвабрала ў сябе рысы барока і класіцызму. У віцебскай Ратушы размяшчаліся банк, суд, гарадская ўправа, паліцыя. А яшчэ высокая вежа Ратушы служыла наглядальным пунктам для пажарных.
Круглы стол, прысвечаны 250-годдзю віцебскай Ратушы, адбыўся 24 сакавіка 2025 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Для ўдзелу ў ім у г.Віцебск прыехалі супрацоўнікі музеяў з гарадоў, якія сёння маюць свае ратушы: Мінска, Нясвіжа, Магілёва і Шклова.
На мерапрыемстве з паведамленнем аб стане Ратушы ў 1946 – 1947 гг. (па дакументах Дзяржархіва Віцебскай вобласці) выступіла намеснік дырэктара архіва Буевіч Таццяна Уладзіміраўна.
![]() |
1. 21 сакавіка 2025 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі прайшоў круглы стол «Ратуш да аздаблення мескай збудоўваць», прысвечаны 250-годдзю віцебскай Ратушы. |
![]() |
2. Макет віцебскай Ратушы. |
![]() |
3. Выступае намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці, Буевіч Таццяна Уладзіміраўна, з паведамленнем аб стане Ратушы ў 1946 – 1947 гг. (па дакументах Дзяржархіва Віцебскай вобласці). |