«Архівы – школе»: экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»
У рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» працягваецца супрацоўніцтва ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў». 19 сакавіка 2025 года навучэнцы наведалі з экскурсіяй новы будынак архіва.
Дзеці пабывалі ў архівасховішчы, наведалі лабараторыю па аблічбоўцы архіўных дакументаў, чытальную залу.
У актавай зале для навучэнцаў была падрыхтавана выстава найбольш цікавых і значных дакументаў з архіўных фондаў. Сярод іх асабістыя справы выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, фільтрацыйна-праверачныя справы грамадзян, вывезеных на прымусовыя работы ў Германію ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнне мерапрыемства адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).
Падчас экскурсіі студэнты змаглі задаць усе пытанні і атрымаць вычарпальныя адказы супрацоўнікаў архіва.
![]() |
1. Наведванне навучэнцамі архівасховішча. |
![]() |
2. Дэманстрацыя працэсу сканіравання дакументаў. |
![]() |
3. Вучні знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў. |
![]() |
4. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Аперацыя «Баграціён» |