14 сакавіка 2025 г. у БелНДІДАС адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Урачысты сход прайшоў у рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва і быў прысвечаны тэме «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і росквіту беларускага народа».
Сход адкрыў дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, які падкрэсліў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць трывалым падмуркам для развіцця суверэннай і прававой дзяржавы. Дырэктар інстытута адзначыў, што Асноўны Закон краіны гарантуе правы і свабоды грамадзян, вызначае палітычны лад і забяспечвае стабільнасць у грамадстве, падкрэсліў важнасць выканання канстытуцыйных нормаў усімі дзяржаўнымі органамі, службовымі асобамі і грамадзянамі.
З асноўным дакладам выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелНДІДАС С.С.Мішук. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што Канстытуцыя Беларусі вызначае асноўныя прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады, замацоўвае сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян, забяспечвае абарону нацыянальных інтарэсаў.
Завяршыўся сход праглядам відэафільма пра гісторыю канстытуцыйнага будаўніцтва ў Беларусі, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў падчас урачыстага сходу |
![]() |
2. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце БелНДІДАС С.С.Мішук выступае з дакладам |
![]() |
3. Калектыў БелНДІДАС падчас урачыстага сходу |