Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны супрацоўнікаў ЗДА ў г.Рэчыцы
21 лютага 2025 г. жаночым калектывам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» было арганізавана святочнае мерапрыемства напярэдадні надыходзячага свята – 23 Лютага.
У адрас мужчынскай часткі калектыва гучалі добрыя словы і пажаданні з уручэннем жартоўных падарункаў – мяшкоў «стратэгічнага запаса» і відэавіншаванне.
У пакоі прыёма ежы дзяржархіва для мужчын развярнулася палявая кухня, дзе можна было паспрабаваць салдацкую кашу, кампот і салодкія пачастункі.
Віншуем усіх мужчын краіны з Днём абаронцаў Айчыны! Жадаем вам мірнага жыцця, без войн, страт і трагедый. Хай вашы сілы растуць, уменні і навыкі памнажаюцца, дасягненні перавышаюць усе спадзяванні. Хай навакольныя радуюць, сям’я дае сілы і натхненне, праца прыносіць жаданы плён. Мужнасці вам, сілы духа і шмат поспехаў!
![]() |
1. Калектыў ЗДА ў г.Рэчыцы ў час віншавання з 23 Лютага |
![]() |
2. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Наталля Пішчык і мужчыны архіва – вядучы археограф Сяргей Жарносенка (злева) і галоўны інжынер Пётр Коваль |
![]() |
3. Жанчыны Рэчыцкага дзяржархіва ў святочнай экіпіроўцы |
![]() |
4. Падарункі мужчынам ад Рэчыцкага дзяржархіва |
![]() |
![]() |
5-6. Пачастунак салдацкай кашай |