Віртуальная выстава «Дні і ночы Івана Навуменкі»
16 лютага 2025 г. адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння І.Я.Навуменкі, прадстаўніка «франтавога» пакалення беларускіх празаікаў, выдатнага літаратуразнаўца, навукоўца і выкладчыка, заслужанага дзеяча навукі БССР (1978) і народнага пісьменніка незалежнай Беларусі (1995).
У гады Вялікай Айчыннай вайны ён сямнаццацігадовым юнаком далучыўся да антыфашысцкага падполля, ваяваў у партызанскім атрадзе, а потым – на фронце, дзе быў старшынёй роты разведкі. У пасляваенны перыяд працаваў у розных друкаваных выданнях, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі навук. У 1985–1990 гг. займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
Да дня яго нараджэння пісьменніка Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу «Дні і ночы Івана Навуменкі». У ёй прадстаўлены ўнікальныя дакументы з яго асабістага фонду, фондаў іншых беларускіх літаратараў і часопіса «Маладосць», якія адлюстроўваюць яго творчае і грамадскае жыццё. Апублікаваныя дакументы, у тым ліку фотаздымкі, чарнавыя варыянты яго літаратурных твораў і навуковых артыкулаў, лісты чытацкай аўдыторыі, даюць магчымасць кожнаму наведвальніку віртуальнай выставы адказаць на пытанне, у чым быў сакрэт дзейснасці гэтага незвычайнага таленавітага чалавека.
Пазнаёміцца з выставай можна па спасылцы.
![]() |
І.Я.Навуменка |