Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага ў гарадскім скверы на вуліцы Курчатава каля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ля помніка сабраліся ветэраны-афганцы, родныя і блізкія загінуўшых воінаў, прадстаўнікі органаў улады, вайскоўцы і неабыякавыя гродзенцы. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых воінаў.
Мерапрыемствы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў праходзяць штогод. Памяць пра герояў, якія здзейснілі подзвіг, жывая, і застаецца незабыўнай з пакалення ў пакаленне.
14 лютага ў архіве прайшоў сход калектыву, на якім выступіў супрацоўнік архіва, ветэран баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Генюш Святаслаў Міхайлавіч. Ён падзяліўся сваімі нялёгкімі нялёгкімі ўспамінамі пра падзеі ў Афганістане, пажадаў усяму калектыву мірнага неба і спакою.
![]() |
1. Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. |
![]() |
2. Генюш Святаслаў Міхайлавіч дзеліцца ўспамінамі з калектывам. |