Удзел БДАМЛМ ў здымках тэлевізійнага сюжэту для канала БТ-3
9 лютага 2025 года ў эфіры тэлеканала БТ-3 праграмы «Культурны тыдзень» выйшаў тэлесюжэт аб выставе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі «У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…», прысвечанай 95-годдзю акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.
Вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілогава ў сваім інтэрв’ю распавяла пра дакументы Р.І.Янкоўскага, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ і прадэманстравала фатаграфіі Расціслава Іванавіча ў ролях і тэксты роляў, выкананых акцёрам, фатаграфіі сцэн са спектакляў і кіно з яго ўдзелам, успаміны і рэцэнзіі, ганаровыя граматы, падзякі, віншаванні ад дзяржаўных устаноў і афіцыйных асоб Беларусі і Расіі.
Больш падрабязна азнаёміцца з сюжэтам канала БТ-3 можна па спасылцы.
![]() |
1. Т.А.Анпілогава падчас здымак сюжэту для канала БТ-3 |
![]() |
2. Здымкі сюжэту для праграмы «Культурны тыдзень» у БДАМЛМ |