Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры прадстаўляе віртуальную выставу «ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» – сімвал устойлівасці, інавацый і прагрэсу», прысвечаную 50-годдзю з дня выпуску першай таварнай прадукцыі
Адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» – адзін з ключавых прамысловых аб’ектаў Беларусі, які адыгрывае важную ролю ў эканоміцы краіны.
Паўстагоддзя таму адбыўся выпуск першай таварнай прадукцыі прадпрыемства: на секцыі 100 комплексу ЛК-6У №1 быў атрыманы першы Палескі бензін!
З тых часоў завод стаў важным сацыяльна значным аб’ектам, які забяспечвае тысячы працоўных месцаў жыхарам Палесся і ўносіць вялікі ўклад у развіццё рэгіёну.
Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» падрыхтавана віртуальная выстаўка «ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» – сімвал устойлівасці, інавацый і прагрэсу», прысвечаная юбілейнай даце ААТ «МНПЗ».