Рэспубліканская акцыя «Архівы – школе» ў БДАМЛД
29 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛД) прайшла рэспубліканская акцыя «Архівы – школе». Для навучэнцаў 9-х класаў Беларускага музычнага каледжа праведзена аглядная экскурсія па архіве-музеі.
У ходзе экскурсіі хлопцы прайшліся па будынку былога кляштара бернардынцаў (касцёл Святога Юзафа), звярнулі ўвагу на захаваныя дэкаратыўныя элементы і іншыя ўнікальныя гістарычныя артэфакты.
Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛІ Наталля Аляксандраўна Мізон расказала аб тым, якія фонды і музейныя прадметы захоўваюцца ў архіве-музеі. Асаблівую ўвагу надала дзейнасці архівістаў, якія ажыццяўляюць работу па захаванні і перадачы спадчыны беларускай літаратуры і культуры будучым пакаленням. Навучэнцы даведаліся аб тым, чым БДАМЛД адрозніваецца ад іншых архіўных устаноў краіны.
Падчас экскурсіі па выставе «Беларусьфільм: для дзяцей і пра дзяцей» у чытальнай зале БДАМЛІ экскурсанты пазнаёміліся з дакументамі, якія асвятляюць багатую гісторыю беларускага дзіцячага кіно і дзейнасць кінастудыі, якая пакінула яркі след у культурным жыцці краіны.
1. Вучні Беларускага музычнага каледжа падчас агляднай экскурсіі |
2. Н.А.Мізон з навучэнцамі Беларускага музычнага каледжа падчас знаёмства з выставай «Беларусьфільм: для дзяцей і пра дзяцей» |