«Нясхільны чалавек» – да 130-годдзя з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў БССР, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірыла Пракопавіча Арлоўскага
30 студзеня 2025 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў БССР, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірыла Пракопавіча Арлоўскага.
К.П.Арлоўскі, сын селяніна з в.Мышкавічы Магілёўскай губерні, пражыў яркае і неардынарнае жыццё. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у 1920-1925 гг. кіраваў партызанскім атрадам ў Заходняй Беларусі, у 1925-1938 гг. праходзіў службу ў органах дзяржбяспекі. У 1937-1938 гг. выконваў баявыя заданні падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, дзе ваяваў у тыле фашысцкіх войскаў у якасці камандзіра дыверсійна-партызанскай групы. У 1937-1938 гг. выконваў баявыя заданні падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў у якасці камандзіра дыверсійна-партызанскай групы. З кастрычніка 1942 г.па жнівень 1943 г.паспяхова кіраваў буйным партызанскім атрадам «Сокалы», які дзейнічаў на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Нелегальна пераходзіў лінію фронту і дзяржаўную мяжу звыш 70 разоў. Падчас адной з баявых аперацый быў цяжка паранены, у яго былі ампутаваны правая рука па плячо і 4 пальцы на левай руцэ.
У студзені 1945 г. К.П.Арлоўскі быў абраны старшынёй калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Бабруйскай вобласці, затым Магілёўскай вобласці. Пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага калгас «Рассвет» стаў першым у пасляваенным СССР калгасам-мільянерам.
На YouTube-канале БДАКФФД да 130-годдзя з дня нараджэння Кірыла Пракопавіча Арлоўскага размешчаны промаролік да выставы.
Ў дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 120 адзінак уліку фотадакументаў з1920 па 1967 гг., 35 адзінак уліку кінадакументаў з 1945 па 1969 гг., 8 адзінак уліку фонадакументаў з 1952 па 1952 гг. К.П.Арлоўскага.
Фотадакументы захавалі К.П.Арлоўскага сярод баявых сяброў у гады грамадзянскай вайны, падчас праводзін на адным з ваенных аэрадромаў камандзіра партызанскага атрада В.З.Коржа ў тыл ворагаў ў 1943 г. Асноўная частка фотадакументаў прадстаўлена здымкамі пасляваенных гадоў. Яны ілюструюць дзейнасць К.П.Арлоўскага як старшыні калгаса «Рассвет».
Кінадакументы архівы – сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», «Навіны дня» і дакументальныя фільмы, таксама як і фотадакументы, паказваюць дзейнасць старшыні калгаса «Рассвет» К.П.Арлоўскага.
У фондах архіва знаходзяцца дакументальныя фільмы «Рассвет», 1947 г.«Колхоз Рассвет», 1951 г., «Встреча друзей», 1963 г., прысвечаныя развіццю калгаса «Рассвет» Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага.
Сам К.П.Арлоўскі стаў прататыпам Ягора Трубнікава – галоўнага героя мастацкага фільма «Старшыня», 1964 г.
У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы ўспамінаў К.П.Арлоўскага аб баявой аперацыі ў Заходняй Беларусі ў 1920-х гадах, апавяданне старшыні калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, Героя Сацыялістычнай Працы К. П.Арлоўскага аб сваёй працы, аб людзях, аб сваёй адданасці Радзіме і многае іншае.
Сэрца Кірыла Пракопавіча Арлоўскага перастала біцца 13 студзеня 1968 г.Пахаваны ён у в.Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У нашы дні ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» з’яўляецца паспяховым сельскагаспадарчым прадпрыемствам рэспублікі.
1. 0-107112. Удзельнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі: І.Г.Раманчук, З.Д.Абрамчук, К.П.Арлоўскі. 1924 г. Фотатэка Дзяржаўнага музея БССР |
2. 0-108509. Герой Савецкага Саюза, былы камандзір партызанскага атрада «Сокалы» К.П.Арлоўскі выпраўляе камандзіра партызанскага атрада В.З.Коржа ў тыл суперніка. 1943 г. Фотатэка студыі «Фота і жыццё» |
3. 0-132692. Герой Савецкага Саюза, К.П.Арлоўскі, старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна /партрэт/. 1947 г., Бабруйская вобл.БДАКФФД |
4. 0-022882. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза К.П.Арлоўскі гутарыць з калгаснікам М.К.Бяляўскім ля будынка, які будуецца. 1947 г., Бабруйская вобл. ЦДАКФФД СССР |
5. 0-032536. Герой Савецкага Саюза, Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна К.П.Арлоўскі аглядае цялят кастрамскай парод. ліпень 1949 г., Бабруйская вобл. ЦДАКФФД СССР |
6. 0-042289. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР К.П.Арлоўскі з унукам Валерыем. 14 лютага 1952 г., Магілёўская вобл.. Фотахроніка БелТА, Г.Тагановіч |
7. 0-015183. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР К.П.Арлоўскі праводзіць заняткі ў агракружку калгаса. Кастрычнік 1953 г., Магілёўская вобл. Фотатэка БелАКС, Л.Гесельберг |
8. 0-022025. Старшыня праўлення сельгасартэлі «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза К.П.Арлоўскі. 3 лютага 1954 г., Магілёўская вобл.. Фотахроніка БелТА, Л.Эйдзін |
9. 0-026526. Намеснік галоўнага агранома Кіраўскай МТС А.П.Кучкоў і старшыня калгаса «Рассвет», Герой Савецкага Саюза К.П.Арлоўскі за аглядам кармавой капусты. 8 верасня 1954 г., Магілёўская вобл. Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык |
10. 0-031244. Старшыня калгаса “Рассвет” Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза К.П. Арлоўскі (другі справа) знаёміць удзельнікаў рэспубліканскай нарады старшыняў калгасаў, трыццацітысячнікаў і запрошаных кіраўнікоў перадавых калгасаў БССР з перспектыўным планам развіцця калгаса “Рассвет”. 22 лістапада 1955 г., г.Мінск. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка. |
11. 0-075016. Першы сакратар ЦК КПСС М.С.Хрушчоў уручае ордэн Леніна і залаты медаль «Серп і молат» старшыні калгасу «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герою Савецкага Звяза К.П.Арлоўскаму. 24 студзеня 1958 г., г.Менск.Фотахроніка БелТА, П.Наватараў, В.Лупейка |
12. 0-045594. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі, намеснік старшыні І.І.Цюркін і сакратар партарганізацыі А.А.Нікітэнка падводзяць вынікі сацыялістычнага спаборніцтва. 5 кастрычніка 19 ., Магілёўская вобл.. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
13. 0-108397. Герой Савецкага Саюза В.М.Дружынін, двойчы Герой Савецкага Саюза С.А.Коўпак, Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі, Герой Савецкага Саюза В.І.Казлоў, двойчы Герой Савецкага Саюза А.Ф.Фёдараў і Герой Савецкага Саюза В.Я.Лабанак (злева направа) у перапынку паміж пасяджэннямі XXII з’езда КПСС. 1961 г., г.Масква. Калекцыянер В.Кітас |
14. 0-104521. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР К.П.Арлоўскі з жонкай Таццянай Васільеўнай. 1963 г., Магілёўская вобл. Фотатэка студыі “Фота і жыццё” |
15. E057054. Старшыня калгаса “Партызанскі край” Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, Герой Савецкага Саюза В.З.Корж (злева) і старшыня калгаса “Рассвет” Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР К.П.Арлоўскі роднай вёсцы К.П.Арлоўскага Мышкавічы. 1963 г., Магілёўская вобл. Калекцыянер А.Корж |
16. 1-003890. Сустрэча баявых сяброў, Герояў Савецкага Саюза, А.Я.Кляшчова і Героя Сацыялістычнай Працы, старшыні калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна К.П.Арлоўскага. 3 ліпеня 1964 г., г.Мінск. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
17. 0-160209. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі сярод работнікаў «Бацеўградскай камуны» г.Бацеўград (Балгарыя). 1964 г., Балгарыя. Калекцыянер Г.Сінюкоў |
18. 0-104510. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі ў музеі калгаса. 1965 г.,Магілёўская вобл. Фотатэка студыі “Фота і жыццё” |
19. 0-083357. Дэлегат XXIII з’езда КПСС ад партарганізацыі Магілёўскай вобласці, старшыня калгаса “Рассвет” Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі ў зале пасяджэнняў у Крамлёўскім Палацы з’ездаў. 6 красавіка 1966 г., г.МоскваФотахроніка ТАСС, У.Ягораў, У.Севасцьянаў |
20. 0-098297. Старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскі сярод піянераў колха |