Круглы стол па абмене вопытам у галіне выдачы архіўных даведак і дублікатаў натарыяльных дакументаў, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»

На базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбыўся круглы стол у якім прынялі ўдзел дырэктар архіва Алена Заяц, загадчык аддзела камплектавання НАФ і справаводства Аксана Канойка, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова і кансультанты Натарыяльнай канторы №1 Ленінскага раёна г.Бабруйска Вольга Дзмітрыева, Галіна Гірман, архіварыус Таццяна Клімянок. На сустрэчы абмеркавалі парадак выдачы дублікатаў натарыяльных дакументаў.

Таксама падчас сустрэчы абмеркавалі развіццё нашай краіны за апошнія 30 гадоў з выкарыстаннем матэрыялаў, падрыхтаваных Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва «БЕЛАРУСЬ, ЯКАЯ РАЗВІВАЕЦЦА. БЕЛАРУСЬ АДЗІНАЯ!».

 

1. (Злева направа): загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова, загадчык аддзела камплектавання НАФ і справаводства Аксана Канойка, архіварыус Таццяна Клімянок. архіварыус Таццяна Клімена, дырэктар архіва Алена Заяц, кансультанты Вольга Дзмітрыева і Галіна Гірман.
2. Удзельнікі круглага стала за праглядам матэрыялаў, падрыхтаваных Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва «БЕЛАРУСЬ, ЯКАЯ РАЗВІВАЕЦЦА».