Аб дэманстрацыі інфармацыйнага мерапрыемства на тэму «Беларусь развіваецца. Беларусь адзіная»
19 снежня 2024 года ў рамках адзінага дня інфармавання для супрацоўнікаў упраўлення прымусовага выканання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і яго падраздзяленняў была арганізавана дэманстрацыя інфармацыйнага матэрыялу на тэму «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаванага Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Са зместам прэзентацыі ўдзельнікаў мерапрыемства азнаёміў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка.
![]() |
1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка дэманструе ўдзельнікам мерапрыемства інфармацыйны матэрыял |
![]() |
2. Удзельнікі мерапрыемства падчас паказу прэзентацыі |