Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці кінапаказу ў ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста»

12.12.2024 у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці арганізаваў кінапаказ падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў дакументальнага фільма «Вызваленне» для вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста» (на базе дадзенай установы).

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вераніка Крышчанка расказала вучням аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

У рамках мерапрыемства была таксама прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

 

1. Вераніка Крышчанка расказвае пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
2. Падчас прагляду фільма
3. Школьнікі знаёмяцца с выстаўкай архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!»