Удзел работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры»
12 снежня 2024 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры».
Перад удзельнікамі канферэнцыі з прывітальнымі словамі выступілі: Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, дырэктар філіяла Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, кандыдат філалагічных навук Ягор Аляксеевіч Нянадавец, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Мар’янавіч Аляксей, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў» Яўген Мікалаевіч Арэндарэвіч, рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» Міхаіл Рыгоравіч Баразна, намеснік дэкана факультэта экранных мастацтваў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Ігаравіч Васільеў.
У яе рабоце прынялі ўдзел вядучыя вучоныя-кіназнаўцы Беларусі і Расіі, кіраўнікі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў, вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік выступіў на канферэнцыі з дакладам «Мікола Гнісюк: жыццё і творчасць (па фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў). Да 100-годдзя беларускага кіно».
Напрыканцы першага дня канферэнцыі прайшоў майстар-клас беларускага кінарэжысёра, прадзюсара, паэта А.А.Карпава.
![]() |
1. Адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры», 12 снежня 2024 г., г.Мінск |
![]() |
2. Адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры», 12 снежня 2024 г., г.Мінск |