Выстава «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь»

5 снежня 2024 года адбылося сумеснае пасяджэнне Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і грамадскіх назіральных камісій пры галоўных упраўленнях юстыцыі абласцей. У рамках гэтага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адкрыў фотадакументальную экспазіцыю, прымеркаваную да 30-годдзя ўвядзення ў нашай краіне інстытута прэзідэнцтва.

30 гадоў таму ў нашай краіне была ўведзена пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта было абумоўлена ходам палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама тым цяжким становішчам у краіне, якое было характэрна для ўсіх былых рэспублік Савецкага Саюза пасля яго развалу.

Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі 1994 г. Прэзідэнт з’яўляўся Кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады. Для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады ў галінах эканомікі, знешняй палітыкі, абароны, нацыянальнай бяспекі, аховы грамадскага парадку і іншых сферах дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце ствараўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Першыя прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне адбыліся 10 ліпеня 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А.Р.Лукашэнка За яго прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў. На выставе прадстаўлены ўнікальныя архіўныя дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

У рамках мерапрыемства для яго ўдзельнікаў таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Выстаялі і перамаглі», якая расказвае пра асноўныя этапы ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага.

 

1. Дакументальная выстава «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь»
2. Архіўныя дакументы на выставе
3. Архіўныя дакументы на выставе
4. На мерапрыемстве таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Выстаялі і перамаглі»
5. Дакументальная выстава Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на сумесным пасяджэнні камісій