Удзел намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінка ў прэзентацыі кнігі «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь»

5 лістапада 2024 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэму: «Уклад брацкіх народаў у агульную перамогу. Прэзентацыя міжнароднага выдавецкага праекта «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: А.А.Садоўская – загадчык аддзела рэкламы РУП «Выдавецтва «Беларусь»; К.Д.Клімін – прадстаўнік Рэспублікі Башкартастан пры гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок і загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, д.г.н., прафесар А.М.Літвін.

Кніга прысвечана светлай памяці ўраджэнцаў і жыхароў Башкартастана, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся ў Беларусі супраць нацызму: удзельнічалі ў абарончых баях, уносілі пасільны ўклад у партызанскі рух, вызвалялі рэспубліку ад нямецка-фашысцкай паскуддзя.

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок расказаў аб рабоце архіва па ўвекавечанні і захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, у прыватнасці аб інтэрнэт-партале «Партызаны Беларусі». Спікер адзначыў удалую архітэктоніку выдання і яе багаты факталагічны матэрыял.

 

Удзельнікі прэс-канферэнцыі
Кулінок С.В. на прэс-канферэнцыі