Удзел БДАКФФД у адкрыцці сумеснай выставы «100 кадраў»

Выстава «100 кадраў», арганізаваная сумесна Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў (далей – БДУКІ), прымеркаваная да стагоддзя беларускага кіно і адкрыцця кінафестывалю «Лістапад», стала. На выставе былі прадстаўлены ўнікальныя фотадакументы з фондаў БДАКФФД, якія праліваюць святло на багатую і складаную гісторыю развіцця беларускага кіно. Гэта фотаздымкі здымачных груп, акцёраў, зробленыя падчас здымак такіх фільмаў, як «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Міколка-паравоз», кадры з фільмаў «Лясная быль», «Кастусь Каліноўскі».

Удзел БДАКФФД у выставе дазволіў прадставіць гісторыю беларускага кіно больш поўна і аб’ёмна, спалучаючы візуальны складнік з дакументальнымі сведчаннямі, і стаў важным крокам у справе захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі, падкрэсліваючы значнасць працы архіваў. Выстава стала выдатнай платформай для знаёмства з гісторыяй беларускага кіно, якая прадставіла перад гасцямі выставы ва ўсёй сваёй шматграннасці і ўнікальнасці.

У завяршэнне гасцям выставы быў прадэманстраваны кінафільм аб жыццёвым і творчым шляху рэжысёра В.Турава «Дыханне жыцця».

 

1. Падчас адкрыцця фотавыставы «100 кадраў» у Беларускім дзяржаўным інстытут культуры і мастацтва, 4 лістапада 2024 г.
2. Падчас адкрыцця фотавыставы «100 кадраў» у Беларускім дзяржаўным інстытут культуры і мастацтва, 4 лістапада 2024 г.