Мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскага праекта «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне»

30 кастрычніка 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшоў тэматычны ўрок «Нашы землякі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для навучэнцаў 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна імя В.В.Гузава» у рамках рэспубліканскага праекта «Архівы-школе».

Дзеці азнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага архіва, з дакументамі, якія захоўваюцца, а таксама з дакументамі асабістага паходжання. Асобы інтарэс выклікала выстава «Подзвігам слаўныя твае землякі».

Працягваючы рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для дзяцей быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Завяршылася сустрэча агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, у ходзе якой навучэнцы з інтарэсам азнаёміліся з фондамі, якія захоўваюцца ў архіве, падрабязна даведаліся аб забеспячэнні захаванасці архіўных дакументаў.

 

1. Знаёмства з архівам
2. Падчас урока
3. Падчас дэманстрацыі фільма
4. Экскурсія па архівасховішчы