Аб заключэнні дагавора аб супрацоўніцтве паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля»

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў асобе дырэктара А.М.Сушчэвіча заключылі дагавор з установай адукацыі «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» ў асобе дырэктара М.В.Чарненкі ў мэтах павышэння ўзроўню патрыятычнага выхавання і павагі да гістарычнай спадчыны падрастаючага пакалення.

У рамках дагавора прадугледжана ўзаемнае садзейнічанне ў правядзенні грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў з выкарыстаннем матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва, магчымасць наведвання вучнямі архіўных выставак і вучэбна-даследчых мерапрыемстваў, а таксама лагераў ваенна-патрыятычнай накіраванасці.