Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

З 12 кастрычніка па 12 лістапада 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь па ініцыятыве Мінісцерства лясной гаспадаркі Беларусі праходзіць акцыя «Дай лесу новае жыццё!», накіраваная на аднаўленне пашкоджаных ураганам бураломных участкаў. 26 кастрычніка ў гэтай акцыі прыняла ўдзел загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ЗДА ў г.Рэчыцы Марына Закаўраш. У час такой нялёгкай для кволых жаночых рук працы яна высадзіла рад хвойных дрэваў, такім чынам унесла свой пасільны ўклад у азеляненне краіны і выратаванне ад знікнення лясоў, якія нездарма называюць лёгкімі планеты.

 

1. Марына Закаўраш з саджанцамі ў руках
2-3. Марына Закаўраш (злева) у час працы
4. Сосны, пасаджаныя Марынай Закаўраш