Аб наведванні супрацоўнікамі БДАНТД і БДАМЛІ Мемарыяльнага комплексу «Трасцянец»

24 кастрычніка 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Мемарыяльны комплекс «Трасцянец».

Мемарыяльны комплекс «Трасцянец» з’яўляецца значным помнікам, прысвечаны памяці ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Ён размешчаны на месцы найбуйнейшага лагера смерці ў Беларусі, які дзейнічаў у перыяд з 1941 па 1944 г.Па колькасці ахвяр «Трасцянец» стаіць на чацвёртым месцы пасля такіх сумна вядомых нацысцкіх лагераў у Еўропе, як Асвенцым, Майданак і Трэблінка. У ім нацыстамі былі знішчаны больш за 200 тысяч чалавек, у тым ліку ваеннапалонных, яўрэяў і мірных жыхароў.

Комплекс аб’ядноўвае месцы масавага знішчэння людзей: лагер смерці з аднайменнай назвай, урочышча Шашкоўка і ўрочышча Благаўшчына.

Гэты мемарыял мае важнае значэнне як для Беларусі, так і для ўсяго свету, з’яўляючыся важным сімвалам памяці, смутку і перасцярогі супраць жахаў вайны і генацыду, а таксама заклікам да міру і талерантнасці для будучых пакаленняў.

У рамках наведвання комплексу, працоўныя калектывы архіваў сустрэліся з вайскоўцамі 2-ой ордэна Чырвонай Зоркі інжынернай брыгады і супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Цэнтр прызначаны для падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў да выканання задач па размініраванні. Супрацоўнікі пазнаёміліся з умовамі побыту, а таксама

на свае вочы ўбачылі, як сапёры дзейнічаюць у той ці іншай сітуацыі, з дапамогай якіх сродкаў праводзіцца размініраванне.

Наведванне Мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» і сустрэча з вайскоўцамі значна пашырыла кругагляд супрацоўнікаў і ўзбагаціла іх веды.

 

1. Дырэктар БДАНТД А.П.Куракоў з супрацоўнікамі архіваў
2. У час сустрэчы з ваеннаслужачымі 2-ой ордэна Чырвонай Зоркі інжынернай брыгады і супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
3. У час сустрэчы з ваеннаслужачымі 2-га ордэна Чырвонай Зоркі інжынернай брыгады і супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь