Удзел НГА Беларусі ў стварэнні і прэзентацыі выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей»

18 кастрычніка 2024 года ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў (г.Гомель) адбылася прэзентацыя выставы «Листая пожелтевшие страницы дворцовых описей», прымеркаванай да 105-годдзя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. У падрыхтоўцы экспазіцыі выкарыстаны «Вопісы наяўнасці Гомельскага замка» – спецыяльныя інвентарныя кнігі, з дапамогай якіх вёўся ўлік усёй палацавай маёмасці. Гэтыя ўнікальныя гістарычныя дакументы захоўваюцца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і ў фондзе «Вотчыннае кіраванне Гомельскім маенткам князя Паскевіча-Эрыванскага» НГА Беларусі, які прадаставіў іх электронныя копіі, як партнер па арганізацыі гэтага выставачнага праекта.
![]() |
| 1. Ля палаца Румянцавых і Паскевічаў |
![]() |
| 2. У калоннай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў |
![]() |
| 3. На прэзентацыі выставы |
![]() |
| 4. Загадчык мастацкага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Таццяна Літвінава распавядае пра дакументы выставы |
![]() |
| 5. Дакументы выставы |




