Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы наведалі палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі

19 кастрычніка 2024 года для супрацоўнікаў ЗДА ў г.Рэчыцы, членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, была праведзена экскурсія па былому памесцю Румянцавых і Паскевічаў. Будынак палаца з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя і змястоўвае шматлікія экспанаты, сярод якіх – асабістыя рэчы яго жыхароў, скульптуры, кнігі, карціны і шмат чаго. Экскурсаводы расказвалі аб гісторыі палаца, прыводзілі цікавыя факты аб жыцці яго апошніх уладальнікаў – князе Фёдары Паскевічы і яго жонцы Ірыне, якая аказвала дапамогу развіццю мясцовай адукацыі і ахове здароўя. У выніку работнікі Рэчыцкага дзяржархіва (некаторыя з іх былі з дзецьмі) засталіся задаволены цікавай і пазнавальнай экскурсіяй.

 

1-3. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы перад паходам на экскурсію па палацу Румянцавых і Паскевічаў
4-6. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы на экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў
7-10. Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ў час завяршэння экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў
11. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка дзякуе дзецям сваіх калег за наведванне з бацькамі палаца Румянцавых і Паскевічаў