Аб правядзенні ўрачыстага ўзнагароджання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
4 кастрычніка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае прафесійнаму святу – Дню архівіста. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Аляксандравіч Фралоў павіншаваў супрацоўнікаў архіва з прафесійным святам і ва ўрачыстай абстаноўцы уручыў Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ Саковіч Ганне Сяргееўне і Брузгіной Святлане Мікалаеўне за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святам – Днём архівіста.
Дырэктар архіва Алена Анатольеўна Набокава таксама павіншавала калег з прафесійным святам. На ўрачыстасць прыйшлі ветэраны архіўнай галіны, якія азнаёміліся з выставамі архіва і праглядзелі фільм «Уз’яднанне» і «Вызваленне».
![]() |
1. Уручэнне Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі С.М.Брузгіной. |
![]() |
2. Уручэнне Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі А.С.Саковіч. |
![]() |
3. Узнагароджаныя архівісты. |
![]() |
4. С.А.Фралоў з калектывам архіва. |