Правядзенне прафесійнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

3 кастрычніка 2024 г. на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў, прысвечаная 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва на тэму «Сучасны шлях развіцця архіўнай галіны Беларусі».

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, начальнікі структурных падраздзяленняў па архіў. кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, абласных і занальных дзяржаўных архіваў, тэрытарыяльных архіўных устаноў.

Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з выставай «Архівы – памяць народа, яго дакументальная спадчына ..». Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслаў Кулінок расказаў аб асноўных этапах развіцця архіўнай справы Беларусі з пачатку 1920-х гг. да гэтага часу. Адмысловая ўвага была звернута на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы архіваў на сучасным этапе, удзел архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у патрыятычным выхаванні моладзі, навукова-даследчую і выдавецкую дзейнасць архіваў Беларусі на працягу апошніх гадоў.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў увазе гасцей унікальныя і асабліва каштоўныя архіўныя дакументы з фондаў НІА Беларусі. Удзельнікам мерапрыемства былі прадэманстраваны старажытныя прывілеі і граматы канца XIV–XVII стст., Слуцкі інвентар 1642 г., альбом фамільных партрэтаў князёў Радзівілаў XVIII ст., ватыканскія булы і іудзейскую тору канца XIX–пачатку ХХ стст. Сярод прадстаўленых матэрыялаў быў таксама і найстаражытны дакумент Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь – дараваная грамата падольскага князя Фёдара Карыятавіча свайму слузе Грыньку ад 20 чэрвеня 1391 г.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі пабываць у архівасховішчы, сектары аблічбоўкі архіўных дакументаў, чытальных залах НДА Беларусі і ў ахоўным збудаванні грамадзянскай абароны. Удзельнікі прафесійнай сустрэчы азнаёміліся з ходам рамонтных работ у архіве.

У ходзе прафесійнай сустрэчы ў канферэнц-зале з прывітальным словам выступіў намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот. У сваім выступленні А.Кот ахарактарызаваў асноўныя напрамкі дзейнасці архіўнай галіны Беларусі. Было адзначана, што па экспертнай ацэнцы Міністэрства эканомікі выкананне мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» за 2021-2023 гг. прызнана высокаэфектыўным. А.Кот павіншаваў архівістаў з прафесійным святам і пажадаў з такой ацэнкай і надалей працягваць сваю працу.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў у сваім выступленні расказаў аб рэалізацыі асноўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі: камплектаванне, забеспячэнне захаванасці дакументаў і іх выкарыстанне. А.Воінаў падрабязна спыніўся аб прынятых дзякуючы падтрымцы дзяржавы мерах па рамонце будынкаў архіваў і аснашчэнні іх сучасным абсталяваннем. Было падкрэслена, што паспяховая работа архіваў немагчыма без адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы. У заключнай частцы свайго выступлення А.Воінаў прадставіў увазе ўдзельнікаў мерапрыемства кароткаметражны дакументальны фільм «У Прэзідэнцкім шляху», падрыхтаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў рамках сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотанадакументаў і Агенцтва тэлевізійных навін «У адкрытым доступе».

У ходзе прафесійнай сустрэчы выступілі:

– намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслаў Кулінок з дакладам «Аб арганізацыі працы па захаванні гістарычнай памяці ў выдавецкіх і выставачных праектах»;

– дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Ганчар з дакладам «Аб праводзімай рабоце па выкананню даручэння Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у частцы арганізацыі выкарыстання кінафотафонадакументаў у ходзе рэалізацыі праекта «Біяграфія маёй краіны», а таксама падрыхтоўцы і прасоўванню створаных архівам дакументальных фільмаў»;

– дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава з дакладам «Аб арганізацыі работы ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» і ходзе выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі»;

– дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне» Галіна Дударава з дакладам «Аб арганізацыі працы ў архіўнай установе і ходзе выканання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».

У ходзе прафесійнай сустрэчы за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну, і ў сувязі з Днём архівіста загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству заахвочаны 26 работнікаў дзяржаўных арх. Заключнай часткай праграмы мерапрыемства стаў святочны канцэрт да Дня архівіста, падрыхтаваны вучнямі і настаўнікамі сярэдняй школы №27 г.Мінска.

За сумесную плённую працу і ўзаемадзеянне ў ходзе рэалізацыі ўскладзеных на архіўную галіну задач А.Воінаў аб’явіў дырэктару школы Марыне Міхайлічэнцы падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ўручыў памятны падарунак – кнігу «Аперацыя «Баграціён». Партызаны зямлі беларускай» з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», падрыхтаванай Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы.

 

1. Дэманстрацыя намесніку Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Коту, дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Воінаву і дырэктару НДА Беларусі Міхаілу Глушакову ўнікальных і асабліва каштоўных дакументаў НДА Беларусі
2. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар НДА Беларусі Міхаіл Глушакоў аглядаюць выставу «Архівы – памяць народа, яго дакументальная спадчына..».
3. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар НДА Беларусі Міхаіл Глушакоў у сектары аблічбоўкі архіўных дакументаў НДА Беларусі
4. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар НДА Беларусі Міхаіл Глушакоў у ахоўным збудаванні Грамадзянскай абароны
5. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Кутукова паказвае архівасховішча намесніку Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Кату і дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Воінаву
6. Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з найбольш старымі дакументамі з фондаў НДА Беларусі
7. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслаў Кулінок прадстаўляе ўдзельнікам мерапрыемства выставу «Архівы – памяць народа, яго дакументальная спадчына…»
8. Агляд чытальнай залы НДА Беларусі
9. У ахоўным збудаванні Грамадзянскай абароны
10. Прывітальнае слова намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Ката
11. Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Воінава
12. Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, дырэктар НДА Беларусі Міхаіл Глушакоў
13. Уручэнне намесніку Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Кату выданняў НДА Беларусі
14. Даклад намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслава Кулінка
15. Даклад дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэя Ганчара
16. Даклад дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганны Карапузавай
17. Даклад дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне» Галіны Дударавай
18. Удзельнікі прафесійнай сустрэчы
19. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь галоўнага бухгалтара ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» І.І.Антошынай
20. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь галоўнага бухгалтара ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Г.Я.Галавій
21. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУ «Мінскі гарадскі архіў» Т.І.Цяляк
22. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь загадчыка сектара па рабоце з карыстальнікамі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі ДУ «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» В.У.Рассказовай
23. Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вядучага эканаміста ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» М.У.Чуковіч
24. Аб’ява падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дырэктару ДУ «Маладзечанскі раённы архіў» А.У. Куменка
25. Аб’ява падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дырэктару ДУ «Лепельскі раённы архіў» А.Р.Макарскай
26. Аб’ява падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела дакументазнаўства ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Л.М.Цымбал
27-29. На святочным канцэрце ў сярэдняй школе №27 г.Мінска
30. Аб’ява дырэктару школы Марыне Міхайлічэнцы падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
31. Уручэнне дырэктару школы Марыне Міхайлічэнцы кнігі «Аперацыя «Баграціён». Партызаны зямлі беларускай»
32. Удзельнікі прафесійнай сустрэчы на святочным канцэрце