Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыi «Белинюрколлегия»

24 верасня 2024 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі супрацоўнікі Спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Белинюрколлегия».

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь Святаслаў Валянцінавіч Кулінок.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла аб гісторыі архiва, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі госці азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі архіва «100-лет со дня рождения Аксёнова Александра Никифоровича – государственного и партийного деятеля, первого секретаря ЦК ЛКСМБ, секретаря ЦК ВЛКСМ, второго секретаря Центрального комитета Коммунистической партии Белоруссии, Председателя Совета Министров БССР, министра внутренних дел БССР, председателя Госкомитета СССР по телевидению и радиовещанию, Чрезвычайного и Полномочного Посла СССР в Польской Народной Республике» i «Под знаком качества», а таксама з банэрнай выставай «Республика – партизанка».

Потым госці наведалі архівасховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў і асабістага паходжання.

Дарагуш І.У. адказала на пытанні, якія цікавяць, распавяла аб магчымасці правядзення генеалагічных даследаванняў у фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

 

1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь С.В.Кулінок вітае гасцей
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь С.В.Кулінок вітае гасцей
3. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» падчас наведвання архіва
4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае аб гісторыi архіва
5. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з банэрнай выставай архіва
6. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з экспазіцыяй выставы.
7. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» азнаёмяцца з экспазіцыяй выставы
8. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» знаёмяцца з выданнямі архіва
9. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
10. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
11. Супрацоўнікі «Белинюрколлегия» падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў
12. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі з фондаў асабістага паходжання.