Удзел дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у круглым стале ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

25 верасня 2024 г. у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Акадэмія) адбылася дыялогавая пляцоўка «Становление и развитие института президентства в Республике Беларусь».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце, к.г.н., дацэнт В.Р.Швайко. Удзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, д.ю.н., прафесар Н.А.Карповіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання Л.С.Ананіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт, В.Л.Лакіза, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк і iншыя.

Дземянюк А.К. выступіў з дакладам і прэзентацыяй на тэму «Популяризация документов по истории парламентаризма и института президентства Национальным архивом Республики Беларусь». Дырэктар НАРБ таксама перадаў Акадэміі выдадзеныя архівам зборнікі дакументаў, прысвечаныя 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі і студэнтаў Акадэміі была прадстаўлена тэматычная фотадакументальная выстава, якую прадставіў вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н., дацэнт В.Г.Мазец.

Таксама для ўдзельнікаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «30 лет институту президентства Республики Беларусь», падрыхтаваны ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў.

 

1. Мазец В.Г. прадстаўляе выставу для Лакізы В.Л. і Ананіч Л.С.
2. Выступленне Дземянюка А.К. на дыялогавай пляцоўцы
3. Мазец В.Г. прадстаўляе выставу студэнтам Акадэміі
4. Мазец В.Г. прадстаўляе выставу студэнтам Акадэміі