Сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў паста №1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

19 верасня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы сярэдніх школ №68, №120, №144, №186 г.Мінска.

У рамках сустрэчы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавяла аб яго гісторыі, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, пра працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі «Мир начинается с детства», «Под знаком качества», «Республика – партизанка».

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і іншымi. дакументамі.

У архівасховішчы фондаў асабістага паходжання, вядучы архівіст Т.І.Брылёва прадставіла дакументы з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Вучні падчас наведвання архіва
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
3. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
4. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў
5. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
6. Вядучы архівіст Т.І.Брылева знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання
7. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання.
8. Брылева Т.І.знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў асабістага паходжання.
9. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў асабістага паходжання.