Аб правядзенні мерапрыемстваў у Дзень народнага адзінства ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся сход калектыва. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. звярнулася да супрацоўнікаў з віншаваннем, пасля якога быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Да свята падрыхтавана выстаўка дакументаў, прысвечаная 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, на якой прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць першыя мерапрыемствы савецкай улады ў заходніх абласцях Беларусі, уз’яднаных з БССР. Выстаўка экспануецца ў будынку архіва па вул. Энгельса, 8.

Першымі наведвальнікамі выстаўкі сталі вучні 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна г. Брэста».

 

Фота 1. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. віншуе супрацоўнікаў са святам
Фота 2. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне»
Фота 3. Выстаўка архіўных дакументаў, прысвечаная 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР
4. Выстаўка архіўных дакументаў, прысвечаная 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР
Фота 5. Вучні СШ № 14 знаёмяцца з выстаўкай дакументаў