Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы да Дня народнага адзінства
17 верасня ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» адбылася ўрачыстая лінейцы, прысвечаная дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе». Права адкрыць мерапрыемства, было дадзена знаменнай групе. Архівісты прадставілі да прагляду дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама ў сваім выступленні падкрэслілі, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе згуртаванне і адзінства народа, а таксама важныя гістарычныя падзеі, звязаныя з уз’яднаннем рэгіёнаў Беларусі. Свята нагадвае аб тым, як важна захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць і культуру, а таксама падтрымліваць мір і згоду ў грамадстве.
![]() |
1. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Мінец Н.С. і архівіст Беразоўская В.М. з удзельнікамі лінейкі. |
![]() |
2. Вучні падчас лінейкі |