Адкрыццё тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»

17.09.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае», з удзелам работнікаў ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19». Супрацоўнікамі дзяржархіва была падрыхтавана і прадстаўлена прэзентацыя да выставы «Дзень, які нас аб’ядноўвае».

Для работнікаў ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19» была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выставак.

У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Фатаграфія тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае».
2. Супрацоўнікі ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19» падчас адкрыцця выставы, прагляду фільма «Уз’яднанні» і агляднай экскурсіі па архіве.