«Прафрух у асобах»: работнікі Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечне сталі прызёрамі абласнога прафсаюзнага фотаконкурсу
Работнікі Занальнага архіва ў г.Маладзечне Вікторыя Ігнацьева і Руслан Ступакоў сталі прызёрамі абласнога прафсаюзнага фотаконкурсу «Прафрух у асобах», прымеркаванага да 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі. Усяго для ўдзелу было дадзена 28 конкурсных работ ад членаў прафсаюза арганізацыйных структур Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Маладзечанскія архівісты, выступіўшы ў ролі фатографа і мадэлі ўдастоены другога месца ў намінацыі «Чалавек працы».
Сваёй працай яны пастараліся перадаць думку аб тым, што адной з галоўных задач архівістаў з’яўляецца камплектаванне і забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. А паколькі сёння інфармацыя – адзін з самых каштоўных рэсурсаў, перадача ведаў новым пакаленням становяцца асабліва актуальнай. У гэтым бясспрэчна высокая роля архівістаў.
Дарэчы, у цяперашні час архівісты працуюць над тэматычнай выставай, прысвечанай 120-годдзю прафсаюзнага руху: захоўваюць фонды занальнага архіва дакументы, якія адлюстроўваюць як этапы яго зараджэння на тэрыторыі Заходняй Беларусі, так і ўтварэнні галіновых прафсаюзных арганізацый у 1940-ыя – 1950-ыя гады. . Тады і зараз у цэнтры ўвагі прафсаюза – ахова працы і тэхніка бяспекі, настаўніцтва, аздараўленне работнікаў і іх дзяцей, культурна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа, жыллёвае будаўніцтва і не толькі.
На фота: Руслан Ступакоў