Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзены дзень інфармавання на тэму «Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі»
15.08.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» дырэктарам архіва Свірко Святланай Генадзьеўнай праведзены дзень інфармавання на тэму «Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі». Дырэктар архіва звярнула ўвагу работнікаў архіва на даступнасць Інтэрнету для беларусаў, азнаёміла з феноменам «інфармацыйнай бурбалкі», прывяла прыклады фэйкавай інфармацыі. Распавяла аб інфармацыйнай гігіене (як адрозніць бота ад чалавека), адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў Рэспубліцы Беларусь за распаўсюджванне недакладнай інфармацыі.
![]() |
1. Дырэктар архіва С.Г.Свірко выступае перад супрацоўнікамі архіва. |
![]() |
2. Супрацоўнікі архіва падчас прагляду прэзентацыі «Інфармацыйная гігіена ці як не стаць ахвярай дэзінфармацыі». |