Дэлегацыя беларускіх архівістаў прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Кінафатафона архівы ў сучасным грамадстве: актальныя напрамкі развіцця»
8 жніўня 2024 г. у горадзе Душанбэ адкрылася пасяджэнне Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Кінафотафона архівы ў сучасным грамадстве: актальныя напрамкі развіцця», прысвечанай 80-годдзю дзейнасці Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Рэспублікі Таджыкістан.
У канферэнцыі бяруць удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч.
З дакладам на тэму «Дзейнасць па папулярызацыі аўдыёвізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій: беларускі вопыт» выступіў дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Ганчар Андрэй Мікалаевіч.