Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» праведзены занятак на тэму «Роля тэхналогій штучнага інтэлекту ў лічбавай трансфармацыі справаводства і архіўнай справы»

31.07.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» дырэктарам архіва Свірко Святланай Генадзеўнай праведзены заняткі па павышэнні спецыяльных ведаў работнікаў архіва на тэму «Роля тэхналогій штучнага інтэлекту ў лічбавай трансфармацыі справаводства і архіўнай справы».

На занятках разгледжаны пытанні прававога рэгулявання тэхналогій са штучным інтэлектам, падрыхтоўкі спецыялістаў лічбавай трансфармацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання, прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту у сістэмах электроннага дакументазвароту, сферы інфармацыйнай бяспекі, для пошуку рэтраспектыўнай архіўнай інфармацыі, а таксама перспектывы і праблемы выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту.

На фота: Дырэктар архіва С.Г.Свірко і супрацоўнікі архіва падчас занятку.