Лекцыя ў Дэпартаменце выканання пакаранняў

27 ліпеня 2024 г. намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прачытаў лекцыю «Вызваленне і аднаўленне Мінска» ў Дэпартаменце выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У анлайн-фармаце лекцыю праслухалі больш за 1,5 тысячы чалавек спецкантынгента асуджаных.

Спікер на падставе архіўных дакументаў расказаў аб акупацыйнай палітыцы нацыстаў у сталіцы Беларусі, а таксама аб ролі беларускіх партызан у аперацыі «Баграціён». Другая частка лекцыі была прысвечана аднаўленню сталіцы БССР у першыя пасляваенныя гады. Ключавым эпізодам гэтага працэса стала распрацоўка і прыняцце «Генеральнага плана аднаўлення і развіцця г.Мінска» (1946 г.). Менавіта гэты дакумент у многім вызначыў сучасны вобраз беларускай сталіцы.

 

Кулінок С.В. чытае лекцыю
Кулінок С.В. чытае лекцыю